25 кастрычніка 2023 года ў Таварыстве адбылася сустрэча кіраўніцтва і адказных асоб па рабоце з моладдзю з працуючай моладдзю.
У дыялогу з моладдзю прыняла ўдзел 2-і сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Ясючэня А.А.
Памочнік генеральнага дырэктара Жалнерчык А.У. і начальнік аддзела кадраў Саўк С.Э. спыніліся на выніках і дасягненнях моладзі, абазначылі асноўныя напрамкі з працуючай моладдзю на бягучы перыяд. Было адзначана, што на прадпрыемстве пытанням маладзёжнай палітыкі ўдзяляецца вялікая ўвага. Маладыя работнікі не толькі паспяхова працуюць, але і бяруць удзел у грамадскім жыцці калектыву, удзельнічаючы ў спартыўна-масавых мерапрыемствах і грамадска-палітычных мерапрыемствах, прымеркаваных да дзяржаўных свят і памятных падзей.
У бягучым годзе прынята новая калектыўная дамова, якая паляпшае становішча моладзі на прадпрыемстве, у тым ліку і ў матэрыяльным плане.
Актыўны ўдзел моладзі прадпрыемства ў розных мерапрыемствах адзначаны і раённым выканаўчым камітэтам у выглядзе ўзнагароджанняў удзельнікаў маладзёжных мерапрыемстваў граматамі, падзякамі, сертыфікатамі і накіраваннем у адрас кіраўніцтва Таварыства інфармацыйных лістоў.
Падчас дыялогу з моладдзю акцэнт быў зроблены на вырашэнні іх праблем у сацыяльна-бытавым плане, рэалізацыі іх інтарэсаў, захапленняў і пашырэнні вольнага часу. Ад удзельніка дыялогу паступіла прапанова разгледзець магчымасць набыцця абсталявання для гульні ў настольны тэніс.
Нам важна зрабіць усё магчымае, каб жыццё працуючы моладзі на прадпрыемстве было прадуктыўным, разнастайным і цікавым.